8 сакавіка ў сталіцы пабіты тэмпературны рэкорд дня — было 12,9 градуса цяпла

Источник материала:  
09.03.2019 11:54 — Разное
8 сакавіка ў сталіцы пабіты тэмпературны рэкорд дня — было 12,9 градуса цяпла
Фота: БЕЛТА

У Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, апроч Віцебска, пастаўленыя тэмпературныя рэкорды дня: 8 сакавіка было надзвычай цёпла. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, у сталіцы слупкі тэрмометраў паказалі +12,9 градуса і гэта перакрывае папярэдні рэкорд — 9,8 градуса ў 1990 годзе.

У Брэсце было +15, у Гомелі — +14,6 градуса, у Гродне і Магілёве — +12,9 градуса. Увогуле па краіне найцяплей было ў Брагіне, што на Гомельшчыне, дзе паветра прагрэлася да +17.

Аднак цёплае надвор’е неўзабаве зменіцца новай хваляй холаду. Ужо ў панядзелак на тэрыторыю краіны насунецца атмасферны фронт са Скандынавіі і тэмпература паветра панізіцца.

←«Главная задача была укомплектовать команду». Новый тренер «Динамо» - о формировании состава и тренерского штаба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика