У нядзелю, 10 сакавіка, у Нясвіжы, каля гарадского маладзёжнага цэнтра адбудзецца свята масленіцы, на якое запрашае ўсіх жадаючых раённы цэнтр культуры.
У праграме:
13.00 — адкрыццё свята, тэатралізаванае прадстаўленне “А ў нас сёння Масленка!”
13.30 — выступленне фальклорных калектываў мастацкай самадзейнасці раёна;
— масленічныя гульні, народныя забавы, пачастункі, прыемныя сюрпрызы;
— спартыўныя, маладзецкія спаборніцтвы;
— работа гандлёвых радоў: гарачы чай, смачныя сонечныя бліны, шашлыкі;
— выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і страў традыцыйнай беларускай кухні;
— гуканне Вясны, карагоды ля вогнішча.
Сустрэнем вясну разам! Спалім усё дрэннае і непатрэбнае!