Брэсцкая міліцыя шукае двух дзяўчат, якія ўцяклі ў Расію
06.03.2019 18:14
—
Разное
uvd.brest.gov.by
Брэсцкая міліцыя шукае двух дзяўчат — 17-гадовую Аліну Мігалюк і 16-гадовую Аляксандру Мазуніну. 3 сакавіка яны сышлі ў невядомым накірунку і іх месцазнаходжанне невядомае. Мяркуецца, што брастаўчанкі паехалі ў Расію, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Праваахоўнікі распаўсюдзілі фотаздымкі дзяўчат.
Як стала вядома, адна з уцякачак — фігурантка крымінальнай справы аб жорсткім збіцці 17-гадовай школьніцы ў Мінску.