Вясковец з-пад Клімавічаў захоўваў патроны ў самавары

Источник материала:  
06.03.2019 12:24 — Разное
Вясковец з-пад Клімавічаў захоўваў патроны ў самавары
sudexpert.gov.by

Цэлы арсенал знайшлі міліцыянты ў 40-гадовага жыхара вёскі Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна. Здарэнне адбылося на пачатку лютага, інфармуе sudexpert.gov.by.

На паддашку лазні ў старым самавары міліцыянты знайшлі 38 патронаў калібра 5,6 мм, 36 патронаў калібру 7,62 мм. Пад дошкамі ў пуні ў двух скрутках былі выяўленыя прадметы падобныя да малакалібернай вінтоўкі ТОЗ-8, ложам стрэльбы, ствольнай скрынкай з засаўкай, а таксама магазінам, двума стваламі, ствольнай скрынкай з засаўкай і спускавым механізмам вінтоўкі Мосіна.

Па знойдзеных прадметах прызначаныя судовая дактыласкапічная, біялагічная, балістычная экспертызы.

←Что показали мониторинги...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика