Краму разліўнога піва ў Мінску абакраў былы работнік

Источник материала:  
06.03.2019 11:18 — Разное
Краму разліўнога піва ў Мінску абакраў былы работнік
pixabay.com

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска раскрылі крадзеж грошай з крамы разліўнога піва, паведамляе guvd.gov.by.

Як высветлілі праваахоўнікі, крадзеж учыніў былы супрацоўнік крамы — 29-гадовы непрацуючы мінчук. Пры звальненні ён пакінуў сабе дублікат ключа ад крампамяшкання.

Пасля закрыцця крамы мужчына патаемна забраўся ў яе і забраў 500 рублёў. Пазней зламыснік патлумачыў, што яму трэба было аплачваць крэдыт, а стабільнага даходу ён не меў, бо сядзеў без працы. 

Мінчук прызнаўся, што і раней таксама краў грошы з крамы. Агульная сума скрадзенага склала больш за 700 рублёў. Да крымінальнай адказнасці мужчына раней не прыцягваўся.

На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. Мінчуку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

←Готовил для себя. Под Ивье изъяли крупную партию самогона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика