У Мінску на будоўлі зламалася страла крана (фота)
05.03.2019 17:35
—
Разное
Фота відавочцаў / TUT.by
Удзень 5 сакавіка на будоўлі жылога комплексу "Мегаполіс" на вуліцы Яна Чачота зламаўся кран. Відавочцы сфатаграфавалі, як на ім абвалілася палова стралы, піша tut.by.
Відавочца Сяргей распавёў са словаў будаўнікоў, што на страле крана лопнуў так званы крапежны палец. Палова стралы звалілася і вісела зачапіўшыся.
Забудоўшчыкам з'яўляецца ТАА "ЗападИнвестСистемз" групы кампаній "Тапас".