У Барысаве затрымалі супрацоўніка ЖКГ, які прабіваў колы ў машынах

Источник материала:  
05.03.2019 18:01 — Разное
У Барысаве затрымалі супрацоўніка ЖКГ, які прабіваў колы ў машынах
Адна з пацярпелых машын у Барысаве / ex-press.by

Жыхары Барысава затрымалі мужчыну, які прабіваў колы аўтамабіляў. Гэта зрабілі шараговыя грамадзяне, якія выпадкова заўважылі чалавека з нажом, піша ex-press.by.

Два мужчыны сядзелі ўначы ў сваім аўтамабілі з пагашаным святлом. Каля 23:00 яны заўважылі мужчыну, які падышоў да аднаго з азтамабіляў, чымсьці праткнуў кола і пайшоў далей. Барысаўчане затрымалі мужчыну і забралі ў яго нож. "Пасля таго, як мужчына зразумеў, што ўжо не вырвецца, паспрабаваў дамовіцца, прапанаваў грошай", — распавёў адзін з мужчын.

Пакуль мужчыны чакалі міліцыю, то спыталі, чаму ён прабіў кола. У адказ той заявіў, што нейкая машына абліла яго вадой ля дарогі і ён вырашыў так спагнаць злосць.

На месца прыбылі супрацоўнікі Следчага камітэта, мужчыну павезлі на агляд. Там высветлілася, што ў яго ў крыві 1 праміле алкаголю. У Следчым камітэце барысаўчанам, якія затрымалі зламысніка, сказалі, што мужчыну падазраюць у датычнасці да здарэння на вуліцах Чапаева і Батурына. Як паведамлялася раней, там невядомыя за адну ноч прабілі колы на 25 аўтамабілях.

Пра затрыманага мужчыну вядома, што яму каля 40 гадоў, жыве ў Старым горадзе, супрацоўнік ЖКГ. 

←Президент Узбекистана взялся за фигуры силовиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика