Аршанца затрымалі па падазрэнні ў педафіліі
05.03.2019 17:15
—
Разное
orshanka.by
Жыхара Оршы затрымалі па падазрэнні ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Гэта 25-гадовы малады чалавек. Паводле інфармацыі tut.by, ён працуе настаўнікам.
Як адзначаюць праваахоўнікі, мужчына пазнаёміўся з падлеткам праз сацыяльную сетку. Ён запрашаў хлопчыка да сябе дадому, дзе займаўся сэксам з заведама малалетнім.
На аршанца пачалі крымінальную справу. Мужчыну пагражае ад 8 да 18 гадоў пазбаўлення волі.