В Матырино соседи заметили возгорание дома и дружно принялись тушить его до приезда спасателей

Источник материала:  
05.03.2019 — Разное

Пяцёра дарослых назіралі за пажарам, трое з іх здымалі здарэнне на мабільны тэлефон. А дзевяцікласнік кінуўся да дома, які гарэў, каб паспрабаваць выратаваць суседа. Такі выпадак адбыўся ў пачатку гэтага года ў Слуцку. У апошні час пасіўных назіральнікаў, на жаль, нямала. На Ушаччыне ж не перавяліся людзі, якія гатовы падставіць плячо і выручыць нават у небяспечнай для сябе сітуацыі.

Святочны дзень 23 лютага сям’я Рудзёнак з Матырына запомніць надоўга. Скончыўшы хатнія справы, гаспадары адправіліся ў госці да дзяцей ва Ушачы. Тым часам дома магла б разгарэцца сапраўдная бяда, калі б не суседзі, якія своечасова заўважылі, што гарыць дах. Яны не разгубіліся, адразу выклікалі выратавальнікаў, а да іх прыезду дружна кінуліся тушыць узгаранне. Перадавалі вёдрамі ваду, закінулі ў калодзеж помпу і накіравалі струмень на дах.

– Не перадаць словамі нашу бязмерную ўдзячнасць суседзям і аднавяскоўцам – сям’і Шалонька, Мікалаю Кірпічонку, Цімафею Куц, Андрэю Батура, Аляксандру Шчарбакову, Андрэю Лапо, Ігару Бруцкаму. Апошні, дарэчы, працуе ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях і ў свой выхадны таксама не мог застацца ўбаку. Шчыры дзякуй гэтым сапраўдным мужчынам, здароўя і дабрабыту! Каб не яны, мы маглі б застацца без даху над галавой, з гасцей вярнуліся б на папялішча, – гавораць Ніна Фёдараўна і Фёдар Раманавіч Рудзёнкі. – Дружнай талакой яны так хутка і правільна працавалі, што практычна не пакінулі “поля дзейнасці” для аператыўна прыбыўшых выратавальнікаў – тыя ў сваю чаргу канчаткова ліквідавалі ўзгаранне – ім таксама дзякуй! Хутка апынуліся на месцы і газавікі з медыкамі, але, на шчасце, іх дапамога не спатрэбілася. Пашкоджаны дах мы ўжо замянілі з дапамогай страхавых выплат, маёмасць, рэчы не пацярпелі.

Як адзначыў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС В.В.Карэйша, прычынай здарэння стала ўзгаранне сажы ў трубе дымахода, ад гэтага яшчэ пачаў тлець уцяпляльнік. З пачатку года ў раёне гэта ўжо другі падобны выпадак. Па шчаслівым збегу абставін і ў адным, і ў другім узгаранне было заўважана на ранняй стадыі, таму ўдалося пазбегнуць пажару і вялікіх матэрыяльных страт. Не заўсёды ў патрэбную хвіліну побач могуць аказацца вось такія добрыя і рашучыя людзі, як у Матырыне, а таму абавязкова ачышчайце дымаходы мінімум адзін раз за ацяпляльны сезон.

Вольга КАМАРКОВА.

←"Белгоспищепром" увеличивает поставки продукции на рынки стран Азии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика