У Польшчы разбіўся МіГ-29 (відэа)
04.03.2019 19:23
—
Разное
![У Польшчы разбіўся МіГ-29 (відэа)](http://www.21.by/pub/news/2019/03/1551718123511716.jpg)
На месцы авіякатастрофы / Фота з сацсетак
Самалёт МіГ-29 разбіўся ў Мазавецкім ваяводстве Польшчы, піша gazeta.pl. Пілот паспеў катапультавацца.
Паведамляецца, што пілота знайшлі і даставілі ў Вайскова-медыцынскі інстытут у Варшаве.
На працягу апошніх двух гадоў у Польшчы разбіліся тры самалёты МіГ-29. Папярэднія 30 гадоў з гэтымі самалётамі не было ніводнага падобнага выпадку.