“Здаралася, дзяўчаты вены рэзалі”: што вядома пра смерць студэнткі ў Гродне

Источник материала:  
04.03.2019 16:22 — Разное
“Здаралася, дзяўчаты вены рэзалі”: што вядома пра смерць студэнткі ў Гродне
zebra-media.online

У ноч на 3 сакавіка з акна інтэрната ў Гродне выпала 16-гадовая студэнтка каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва. У прычынах трагічнага здарэння цяпер разбіраецца Следчы камітэт. Але навучэнцы каледжа ўпэўненыя: дзяўчына скончыла жыццё самагубствам праз няшчаснае каханне.

Студэнтка, з якой паразмаўляла Еўрарадыё, прыгадвае, што спробы самагубства ў каледжы здараліся і раней:

“У нас палова дзяцей — неадэкватныя! Здаралася, дзяўчаты вены рэзалі, з акон скокалі. І гэта не першы раз! Вучацца такія дзеці... Проста шалёныя. Дзеці з няшчасных сем’яў, з адхіленнямі”.

Яшчэ адна студэнтка распавяла, што дзяўчыну, якая загінула, звалі Дар’яй. “Студэнты нашы кажуць, што яна скочыла з акна”, — дадае суразмоўца Еўрарадыё.

У інтэрнаце Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва размаўляць пра трагедыю не хочуць. “Звяртайцеся да следчых, — кажуць там. — Усе пішуць. Вы таксама хочаце нешта напісаць. Высвятляйце, але не ў нас”.

У каледжы каментаваць версію з самагубствам дзяўчыны адмаўляюцца. “Нічога не можам вам сказаць. Яшчэ ідзе следства. Прабачце”, — адказалі ў прыёмнай дырэктара каледжа.

“Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, — распавядае Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. — Высвятляем абставіны. Праводзім неабходныя следчыя працэсуальныя дзеянні. Гэта ўсё”.

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч з 2 на 3 сакавіка студэнтка выпала з акна інтэрната. Там яна жыла не першы год, а ў каледжы вучылася на швачку. Па звестках выдання "Вячэрні Гродна", дзяўчына была сіратой, вучылася нядрэнна, заняткі не прапускала. У ноч трагедыі каля дзвюх гадзін ночы дзяўчына выйшла з блока інтэрната, адкрыла акно і скочыла ўніз.

“Некаторыя лічаць, што прычынай такога ўчынку стала непадзеленае каханне. Варта адзначыць, што суткі назад на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак дзяўчына выклала відэа, у якім плакала", — піша "Вячэрні Гродна”.

←"Глаза разбегаются от красоты". "Театралам" Шуневича показали резиденцию Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика