На чарговай сесіі

Источник материала:  
04.03.2019 — Разное

На чарговай сесіі

На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета Ірына Пруднікава, разгледжана пытанне “Аб хо­дзе выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2, аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2018 годзе ў Крычаўскім раёне”. Напярэдадні гэта пытанне было разгледжана на пасяджэнні райвыканкама.
Актыўна абмяркоўвалі дэпутаты вынікі па навядзенні парадку на тэрыторыі горада і раёна ў 2018 годзе і запланаваныя на сёлетні год работы. Удзел у рабоце сесіі райсавета бралі старшыні гарадскіх мікразон. Гаворка ішла і пра актыўнасць саміх жыхароў Крычаўшчыны ў навядзенні парадку. І ў гэтым важная роля належыць дэпутацкаму корпусу, старшыням мік­разон, старшым дамоў, пад’ездаў, старастам вёсак. Органы тэрытарыяльнага мясцовага самакіравання павінны быць ініцыятарамі і арганізатарамі.
Дэпутаты ўнеслі шэраг змяненняў і дапаўненняў у раней прынятыя рашэнні. Таксама падведзены вынікі раённага спаборніцт­ва сярод малаказдатчыкаў і малаказборшчыкаў. Пераможцам уручаны прэміі.
Т. Пятрова.

←11 автомобилей попали в ДТП под Пуховичами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика