Раніцай у Свіслачы ў Мінску плавала пенсіянерка
04.03.2019 11:20
—
Разное
minsk.mchs.gov.by
Раніцай 4 сакавіка ў Свіслачы ў Мінску плавала пенсіянерка. Здарэнне адбылося каля вуліцы Даўмана. Відавочца патэлефанаваў ратавальнікам. Калі яны прыехалі на месца, жанчына знаходзілася ў 80 метрах ад берагу.
Як інфармуе прэс-служба МНС, плыўцы-ратавальнікі даставілі пенсіянерку на бераг. Яе перадалі брыгадзе "хуткай", якая адвезла яе ў бальніцу. Дыягназ — "агульнае пераахалоджванне". Адзначаецца, што пацярпелая 1956 года нараджэння. Яна была цвярозая.