Загінулай у Гродне навучэнцы каледжа было 16 гадоў

Источник материала:  
04.03.2019 10:55 — Разное
Загінулай у Гродне навучэнцы каледжа было 16 гадоў
grodnonews.by

Загінулай у Гродне навучэнцы дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва было 16 гадоў. Пра гэта "Беларусь сегодня" паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Дзяўчына выпала з акна інтэрната навучальнай установы каля другой гадзіны ночы з 2 на 3 сакавіка (з якога паверху, не паведамляецца). Яна там жыла. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння. Па словах Шаршаневіча, прызначаны "поўны комплекс экспертыз". Вядома, што дзяўчына ў каледжы атрымлівала спецыяльнасць "швачка".

"Гродзенская праўда" інфармавала, што верагодна адбыўся няшчасны выпадак. Следчы камітэт пра гэта не гаворыць.

←Не менее 14 автомобилей попали в крупную аварию в районе Пуховичей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика