У Барысаве за адну ноч зламыснікі прабілі колы на 25 машынах

Источник материала:  
03.03.2019 14:54 — Разное
У Барысаве за адну ноч зламыснікі прабілі колы на 25 машынах
Фота: ex-press.by

У Барысаве за адну ноч невядомыя зламыснікі прабілі колы на сама меней 25 машынаў, піша ex-press.by. Гэта здарылася ў ноч на суботу на вуліцах Чапаева і Батурына. Адзін з пацярпелых распавёў журналістам, што нядаўна набыў машыну і яшчэ не паспеў яе перааформіць. Яму патэлефанавала былая ўладальніца аўто і паведаміла, што колы прабітыя і трэба напісаць заяву ў міліцыю.

Нанесеную шкоду пацярпелы ацэньвае ў 150 рублёў.

Цяпер супрацоўнікі Следчага камітэта расследуюць гэты выпадак і вывучаюць запісы з камер відэаназірання, каб высветліць, хто мог прабіць колы ў такой колькасці машын.

 

←В Париже в 16-й раз прошёл митинг «жёлтых жилетов»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика