“Раёнцы” — 80! Пра гэта паведамляла газета “Чырвоны сцяг” 1 і 6 сакавіка 1945 года

Источник материала:  
02.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Раёнцы” — 80! Пра гэта паведамляла газета  “Чырвоны сцяг” 1 і 6 сакавіка 1945 года

СамааДданай працай паскорым разгром ворага

3 вялікім натхненнем сустрэлі працоўныя нашага раёна Загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Маршала Совецкага Саюза таварыша Сталіна ў сувязі з 27-й гадавінай Чырвонай Арміі. На шматлюдных мітынгах і сходах працоўныя выражаюць сваю любоў да Совецкай Радзімы. Яны абавязуюцца сваёй працай у тылу дапамагчы гераічнай Чырвонай Арміі хутчэй дабіць ворага.

На мітынгу лесарубаў і возчыкаў Несвіжскага  лесгаса лесаруб   Рагоўскі Васіль, які выконвае норму выпрацоўкі на 350 процантаў, заявіў:

„У адказ на новыя гістарычныя перамогі Чырвонай Арміі я абавязуюся працаваць яшчэ лепш, даць краіне больш лесу”. Брыгада лесарубаў абавязалася   да   15 сакавіка закончыць план нарыхтоўкі і вывазкі лесу 2-га квартала.

— Няма слоў, каб выразіць нашу падзяку Чырвонай Арміі і яе Галоўнакамандуючаму тав. Сталіну,— заявіў брыгадзір брыгады возчыкаў Платун Аляксей. — Сваю любоў да Чырвонай Арміі мы пастараемся выразіць стаханаўскай працай. Наша брыгада будзе працаваць яшчэ лепш, і сваёй працай мы дапаможам Чырвонай Арміі дабіцца перамогі. Мы абавязуемся план 2-га квартала выканаць да 15 сакавіка.

Рабочыя і служачыя канторы лесгаса абавязаліся: своечасова падрыхтавацца да веснавых работ на ўчастках лесгаса, датэрмінова здаць справаздачу 1-га квартала, арганізаваць тэхнічную вучобу.

 

Аддадзім усе сілы для нашай перамогі

Сяляне   вёскі   Кіркаўшчына, Ланьскага сельсовета, з вялікім хваляваннем слухалі загад тав. Сталіна,   які   быў   прачытаны з толькі што атрыманых газет. Затаіўшы дыханне, слухалі яны мудрыя  словы    правадыра    аб блізкай перамозе  над немцамі. Выступаючыя    выражалі    сваё гарачае жаданне     дапамагчы Чырвонай Арміі дабіцца хутчэйшай перамогі. Яны ўзялі на сябе канкрэтныя абавязацельствы: выканаць датэрмінова план вывазкі і нарыхтоўкі лесу, выканаць датэрмінова абавязковыя пастаўкі па малаку, мясу, эаплаціць грашовыя падаткі.

Шэпоўская.

 

ВЫКАНАЛІ ЎЗЯТАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА

З чэсцю выканалі ўзятае абавязацельства па нарыхтоўцы і вывазцы лесу сяляне Лявонавіцкага сельсовета. Слаўную гадавіну Чырвонай Арміі яны сустрэлі дастойна.

Такія сяляне як: Ждановіч Міхаіл, Шынгель В., Фолітар П. даведзенае заданне перавыканалі. Яны абавязаліся да канца зімы працаваць на вывазцы лесу і гэтым дапамагчы Чырвонай Арміі дабіць ворага.

Зараз нашаму совету даведзен дадатковы план на 700 кубаметраў. Мы абавязуемся яго выканаць датэрмінова да 10 сакавіка. Зараз ужо выехала ў лес 24 падводы.

Вараненка.

 

ВЫВУЧАЮЦЬ ЗАГАД ТАВ. СТАЛІНА

На прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада, у вёсках праведзены сходы і мітынгі працоўных, прысвечаныя Загаду таварыша Сталіна ў сувязі з 27-й гадавінай Чырвонай Арміі. Працоўныя раёна ў адказ на слаўныя перамогі Чырвонай Арміі ўзялі канкрэтныя абавязацельствы: выканаць датэрмінова вытворчыя планы, даць фронту больш прадукцыі, леса, хлеба.

Зараз агітатары ў гуртках дэталёва вывучаюць з працоўнымі Загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага таварыша Сталіна.

 

У АДКАЗ НА ПАДЗЯКУ ПРАВАДЫРА

3 вялікай радасцю сустрэлі комсамольцы і моладзь раёна падзяку тав. Сталіна за сабраныя сродкі на пабудову танкавай калоны. Новымі патрыятычнымі подвігамі адказваюць яны на тэлеграму правадыра.

Удзельнікі мітынгу ў дзяржаўным банку ўзялі на сябе рад канкрэтных абавязацельстваў па павышэнні прадукцыйнасці працы, па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны.

— Аддадзім усе сілы для канчатковай і хутчэйшай перамогі над ворагам,—заявіў сакратар комсамольскай арганізацыі тав. Прахарэнка. Тут-жа, на мітынгу, сабрана 250 рублёў на пабудову танкавай  калоны.

Пасля мітынгу ў вёсцы Лані сабрана 700 рублёў. Усяго па раёну за гэтыя дні сабрана 7.000 рублёў.

Смірнова,

сакратар РК ЛКСМБ.

 

Своечасова падрыхтавацца да веснавой сяўбы

Паспяхова ідзе выкананне плана лесанарыхтоўкі і лесавывазкі ў Юшавіцкім сельсовеце. Ужо зараз вывезена 1.237 і нарыхтавана 1.626 кубічных метраў.

На сходзе, прысвечанаму Загаду Вярхоўнага Галоўнакамандуючага таварыша Сталіна, сяляне абавязаліся ў бліжэйшыя дні закончыць нарыхтоўку і вывазку леса, своечасова і добраякасна падрыхтавацца да веснавой сяўбы.

 

(Стылістыка, арфаграфія  і пунктуацыя арыгіналаў  захаваны).

 

Актуальныя задачы

Перадавым артыкулам “Усебакова рыхтавацца да  веснавой сяўбы” адкрываецца нумар “ЧС” за 6 сакавіка 1945 года.

Спачатку расказваецца пра справы на франтах. У прыватнасці, войскі 1 і 2 Беларускіх франтоў, прарваўшы абарону праціўніка ў нямецкай  Памераніі, выйшлі на пабярэжжа Балтыйскага мора, акружыўшы  вялікую групоўку ворага ва Усходняй Памераніі. Чырвоная Армія знішчала таксама акружанага  непрыяцеля ў Будапешце, Кенігсбергу і Брэслау.

Поспехі Чырвонай Арміі натхнялі працаўнікоў тылу на новыя здзяйсненні. Актыўна рыхтаваліся да веснавой сяўбы сяляне, у т.л. і Нясвіжскага раёна. Калгас імя Молатава (старшыня тав. Кузьміч) поўнасцю закончыў рамонт інвентару. Калгас “17 верасня” (старшыня тав. Папоў) прыступіў да вывазкі ўгнаенняў на палі. Зімой у калгасах праводзілася  затрыманне снегу. А ў сакавіку пачалася падрыхтоўка да  затрымання талых вод. Гэтыя агратэхмерапрыемствы  дапамагалі вырасціць добры ўраджай.

Сельскім Саветам ставілася задача ўлічыць усе гаспадаркі, дзе не было коней, сем’і ваеннаслужачых, састарэлых людзей  і дапамагчы ім  своечасова і якасна справіцца з вясновымі пасяўнымі  работамі. Ні адзін метр зямлі не павінен пуставаць, гаворыцца ў заключэнні артыкула. Усё было скіравана на тое, каб даць Радзіме і Чырвонай Арміі як мага болей хлеба, каб хутчэй наблізіць перамогу.

“Чырвоны сцяг” чытала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Большой разговор-2019: 7 ярких цитат Александра Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика