У адзіны дзень інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам Смаргонскага доследнага лясгаса

Источник материала:  
01.03.2019 — Разное
У адзіны дзень інфармавання насельніцтва Беларусі інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, сустрэлася з працоўным калектывам Смаргонскага доследнага лясгаса.

У адзіны дзень інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам Смаргонскага доследнага лясгаса

Выступае начальнік падатковай інспекцыі Ірына КАРАБІНСКАЯ.


Аб падатковым стымуляванні дзелавой і прадпрымальніцкай актыўнасці, прадастаўленых магчымасцях грамадзянам для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва расказала начальнік інспекцыі па падатках і зборах Смаргонскага раёна Ірына Карабінская. Яна пачала свой аповед з электроннага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі. Для гэтага выкарыстоўваюцца інтэрнэт, электроннае дэклараванне, электронныя пісьмы. Больш за 80% індывідуальных прадпрымальнікаў карыстаюцца электроннымі сродкамі зносін, пры іх дапамозе работнікі падатковай інспекцыі накіроўваюць паведамленні плацельшчыкам. Пэўную работу праводзяць падаткавікі па падключэнні да асабістага кабінета фізічных асоб, які змешчаны ў інтэрнэце, каб плацельшчыкі маглі атрым­ліваць паведамленні аб выплаце падатку на нерухомасць – за гараж, дачу, зямельны ўчастак і г. д. Для гэтага чалавеку неабходна прыйсці з пашпартам у падатковую інспекцыю і даць згоду на атрыманне інфармацыі з гэтай дзяржаўнай установы, паведаміць аб сваёй асабістай інтэрнэт-скрынцы. У яе будзе скідвацца яшчэ і свежая інфармацыя аб падаткаабкладанні, якая тычыцца фізічных асоб.

Ірына Леанідаўна паведаміла, што з гэтага года да ўжо існуючых дабавіліся два новыя віды дзейнасці - упакоўка падарункаў для фізічных асоб і аквагрым. Гэтымі справамі  можна займац­ца без рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва.

 З мінулага года заканадаўча дазволена людзям, якія аказваюць паслугі па аграэкатурызму, не толькі паказваць мясцовыя краявіды, катаць на конях дзяцей, але і адзначаць розныя святы на аграсядзібе. Для таго, каб займацца аграэкатурызмам, чалавеку трэба мець хаця б домік у вёсцы.

Начальнік падатковай інспекцыі Ірына Карабінская звярнула ўвагу прысутных на яшчэ адзін від дзейнасці – рамесніцтва. Калі чалавек умее нешта добра рабіць сваімі рукамі, то ён можа звярнуцца ў падатковую інспекцыю, напісаць заяву да 28 снежня, заплаціць адну базавую велічыню і цэлы год вырабляць тое,  што яму падабаецца: плясці кошыкі, вышываць, вязаць, займацца іншымі відамі народнай творчасці. Гэты рамеснік можа на законных падставах даваць аб’явы ў інтэрнэт, газету аб продажы сваіх вырабаў.

Дарэчы, як адзначыла Ірына Леанідаўна, работнікі падатковай інспекцыі адсочваюць усе аб’явы, якія змяшчаюцца ў газеце, інтэрнэце. Прычым, нават у сродках масавай інфармацыі, якія знаходзяцца за межамі нашага раёна. Гэта робіцца для таго, каб выявіць людзей, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай альбо рамеснай дзейнасцю.

Цяпер беларусам прадастаўлена магчымасць працаваць на зямлі і дзяліцца пладамі сваёй работы. Фізічныя асобы могуць прадаваць без выплаты падатку садавіну, гародніну, іншую прадукцыю раслінаводства, за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, насення, расады. Калі чалавек захоча гандляваць кветкамі напярэдадні 8 Сакавіка, то яму прыйдзецца заплаціць падатак. А вось даходы, атрыманыя  ад продажу малочных, кісламалочных прадуктаў, іншай прадукцыі жывёлагадоўлі ў сырым альбо перапрацаваным выгля­дзе, прадукцыі пчалаводства вызваляюцца ад падаткаабкладання на падставе даведкі выканаўчага альбо распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалізоўваемая прадукцыя вырашчана прадаўцом. Дарэчы, прадаваць яе дазваляецца ў строга вызначаных месцах.

У адзіны дзень інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам Смаргонскага доследнага лясгаса

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Будущий  ученый

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика