У першы дзень вясны будзе парывісты вецер
28.02.2019 15:06
—
Разное
pixabay.com
1 сакавіка ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да 6 градусаў марозу. Найбольш цёпла ўдзень будзе па паўднёвым захадзе — да +1...+3.