На Совете Кореличского районного объединения профсоюзов подвели итоги работы в 2018 году и обсудили планы на 2019 год

Источник материала:  
28.02.2019 — Разное

На Совете Кореличского районного объединения профсоюзов подвели итоги работы в 2018 году и обсудили планы на 2019 год

У Карэлічах адбыўся Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Віктар Шайбак і галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Кардаш.
Падчас свайго выступлення старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка акрэсліла асноўныя накірункі дзейнасці прафсаюзных арганізацый раёна ў 2018 годзе і задачы на 2019 год.
На Совете Кореличского районного объединения профсоюзов подвели итоги работы в 2018 году и обсудили планы на 2019 год

– На сённяшні дзень прафсаюзы аб’ядноўваюць 6885 чалавек. Створана 74 пярвічных прафсаюзных арганізацый, у тым ліку ў мінулым годзе 5, – адзначыла Лідзія Шэўка. – Дзякуючы сумеснай зладжанай працы ахоп калектыўна-дагаворным рэгуляваннем у раёне складае 96%. Дзейнічае 70 калектыўных дагавароў і 2 пагадненні навучэнцаў: у Карэліцкім дзяржаўным будаўнічым прафесійным ліцэі і Мірскім дзяржаўным мастацкім прафесійна-тэхнічным каледжы. Адным з галоўных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў з’яўляецца ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Да таго ж актыўна вывучаюцца пытанні забеспячэння аграрыяў у сезон палявых работ гарачым харчаваннем, сродкамі індывідуальнай абароны і медыцынскімі аптэчкамі.
Па словах Лідзіі Шэўкі, значным полем дзейнасці прафсаюзаў з’яўляецца так званы народны кантроль за коштам тавараў, які праводзіцца штомесячна ў двух гандлёвых аб’ектах раёна. У 2018 годзе Прэзідэум раённага аб’яднання прафсаюзаў надзяляў значную ўвагу рабоце з моладдзю і правядзенню шматлікіх мерапрыемстваў з яе ўдзелам. Традыцыйнымі сталі такія мерапрыемствы і акцыі, як “Дзякуй за Перамогу”, “Роля прафсаюза ў маім жыцці”, “Павіншуем Маму разам!”, “Прафсаюзы – дзецям”. Яркай падзеяй мінулага года стала правядзенне на тэрыторыі раёна міжнароднага форуму “Тэмп-2018”, які аб’яднаў маладых людзей з Латвіі, Казахстана, Арменіі, Расіі, Украіны і іншых замежных краін.
Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, у 2019 годзе планамерная работа ў моладзевым накірунку будзе працягнута, а гэта значыць, што ва ўсіх калектыўных дагаварах будуць прадугледжаны раздзелы аб маладзёжнай палітыцы і выпрацавана сістэма мерапрыемстваў па адаптацыі маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах.
– 2019 год для прафсаюзаў – год справаздачна-выбарнай кампаніі, якая пройдзе ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях. Да гэтай падзеі неабходна падысці з поўнай адказнасцю, – адзначыў Андрэй Кардаш. – Да таго ж у гэтым годзе мы разам адзначым 115-годдзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Толькі сумеснымі намаганнямі можна зрабіць гэтую падзею запамінальнай і ўрачыстай.
На Совете Кореличского районного объединения профсоюзов подвели итоги работы в 2018 году и обсудили планы на 2019 год

На Совете Кореличского районного объединения профсоюзов подвели итоги работы в 2018 году и обсудили планы на 2019 год

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Внимание! 2 марта в Несвиже будет ограничено движение автотранспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика