Ушачские спасатели вошли в тройку сильнейших на чемпионате по волейболу среди работников МЧС области
27.02.2019
—
Разное
Валейбалісты ўзялі “бронзу”
У тройку мацнейшых увайшлі выратавальнікі Ушаччыны на сёлетнім чэмпіянаце па валейболе сярод работнікаў МНС вобласці. Яны прайшлі праз усе адборачныя этапы, адзін з якіх праводзіўся на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”, і выйшлі ў фінал, які адбыўся на мінулым тыдні ў Сянно. У выніку ўшачане занялі трэцяе месца сярод 19 раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Гонар каманды на спаборніцтвах абаранялі Дзмітрый Цюкала, Віталь Карэйша, Мікалай Шустроў, Мікалай і Руслан Басуевы, Ілья Крывапушчанка, Андрэй Казьянін.