Новую продукцию хлебозавода смогут попробовать осиповчане

Источник материала:  
27.02.2019 — Разное

Навіны вытворчасці

Не забудзьце паспрабаваць!

Для эксперыментаў заўсёды час, перакананы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, якія знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых рэцэптур і шляхоў удасканалення работы. Так, з бягучага месяца з’явіліся змяненні ў працоўным графіку цеставодаў, машыністаў  цестаробчых машын, пекараў. А  звязана гэта з тым, што зараз батоны выпякаюцца не толькі ў начную змену, але і днём. Цяпер землякі, ідучы з працы, маюць магчымасць набыць яшчэ гарачыя батоны. Усяго іх за суткі выпускаецца 4-4,5 тысячы штук, у тым ліку 800-900 — у дзённую змену. Замес робіцца ў 10 гадзін раніцы, а ў 15 гарачыя  вырабы ўжо адпраўляюцца ў 12 прадуктовых магазінаў. Як паказала практыка, гарачыя батоны карыстаюцца ў асіпаўчан попытам. Дарэчы, вырабы крыху адрозніваюцца ад “начных” па знешнім выглядзе, бо выпякаюцца на іншай лініі, што абсалютна не ўплывае на іх якасць.  З цягам часу, магчыма, днём будуць выпякацца і булачкі.

Новую продукцию хлебозавода смогут попробовать осиповчане

Изображение использовано в качестве иллюстрации.

У гэтыя дні вытворчая лабараторыя працуе над наладжваннем выпуску багета аржанога з часнаком. У чым адметнасць навінкі? Па-першае, яна з жытнёвай мукі. Па-другое, утрымлівае такія спецыфічныя прыправы, як сушаныя часнок і пятрушка, што надае вырабу непаўторны апетытны водар, асабліва калі багет яшчэ цёплы. Будзе адрознівацца і ўпакоўка — спецыяльныя папяровыя пакеты з празрыстай устаўкай на ліцавым баку, на еўрапейскі манер. На прадпрыемстве пакуль не называюць канкрэтную  дату, калі навінка з’явіцца ў продажы, дакладна толькі тое, што гэта адбудзецца ўжо зусім хутка.

А ўвогуле ў планах на бягучы год яшчэ і новая серыя чарэневага хлеба па прыбалтыйскіх тэхналогіях. Яго асаблівасць у тым, што вырабляецца ён даволі хутка: увесь працэс займае прыкладна 2,5 гадзіны. Ферментныя прэпараты будуць набывацца ў Ізраілі, таму выраб у пэўнай ступені кашэрны. Гатункі плануюцца розныя: з кменам, кунжутам, дабаўленнем чарнасліву. Новая ўпакоўка ўжо ў наяўнасці і адрозніваецца ад існуючай па дызайне: замест сённяшняга аранжавага малюнка на празрыстай плёнцы выкарыстоўваецца чырвоны колер. Так што, бываючы каля хлебных паліц, звяртайце больш пільную ўвагу на асартымент, каб не прамінуць “свой” хлеб.

←Беларусь попросила у России 600 миллионов долларов кредита

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика