Як праходзіла свята абаронцаў Айчыны ў яслях-садзе №10 г. Смаргоні
Асаблівая ўвага аказвалася татам і дзядулям. Песнямі, вершамі, спартыўнымі танцамі віншавалі іх нашы выхаванцы са святам. А яшчэ ў гэты дзень у вясёлых спартыўных эстафетах нашы дзеці прадэманстравалі сваю хуткасць, спрыт, актыўнасць, уменне дзейнічаць у камандзе.
Вынікі эстафет паміж двума камандамі «Лётчыкі» і «Танкісты» ацэньвала строгае і справядлівае журы.
Вельмі прыемна было бачыць радасныя твары дзяцей, адчуць іх дух спаборніцтва і саперніцтва. Зараблялі балы для сваіх каманд і таты.
Конкурсы для іх «Патрап ў цэль», «Лопні шар» былі пацешнымі і вясёлымі. Дзеці падтрымлівалі тат дружнымі апладысментамі.
Свята прайшло весела і заўзята. Перамогу атрымала каманда «Лётчыкі». Але і каманда «Танкісты» не засталася ў крыўдзе. Усе удзельнікі спаборніцтва былі ўзнагароджаны салодкімі медалямі.
Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Фота аўтара.