Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
26.02.2019 — Разное

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы па заяве жыхара Старых Дарог, у якога 18 лістапада на вул. Кастрычніцкай быў выкрадзены мабільны тэлефон, і ў дачыненні да асіпаўчаніна, які, знаходзячыся 19 лютага ў гасцях у знаёмай, выкраў у яе мабільнік коштам 384 руб.

Раней судзімы гараджанін, які нідзе не працуе, 20 чысла пасля сумеснага ўжывання спіртнога адкрыта выкраў у сужыцелькі ноўтбук коштам 600 руб.

5,03 г высушанай марыхуаны захоўваў у сябе дома жыхар в. Мязовічы.

ДАI

Адбылося 7 ДТЗ. Папярэджана 161 парушэнне ПДР. Прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 7 “бяспраўнікаў”, 84 пешаходы. Падчас правядзення прафакцыі “Зробім дарогу бяспечнай!” выдалена з дарог 106 і пакарана за парушэнне ПДР 118 пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў; у ходзе адзінага дня бяспекі дарожнага руху, які прайшоў 22 лютага пад дэвізам «Ад сумлення не схавацца», выяўлена 33 правапарушэнні.

19 чысла ў 14.40 жыхар г.п. Свіслач Пухавіцкага раёна на 115 км а/д Мінск-Гомель не справіўся з кіраваннем легкавым аўтамабілем, сутыкнуўся з грузавіком “ДАФ”, які ехаў у спадарожным напрамку, і тросавай агароджай.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 7 асоб, што знаходзіліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах; 2, 6 і 1 — парушылі ПДР ці ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства адпаведна, 4 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

23 лютага падчас узгарання прыватнага двухкватэрнага дома на вул. Чумакова ў райцэнтры загінула 59-гадовая жанчына; мужчына 1956 г.н., які атруціўся на пажары прадуктамі гарэння, пазней памёр у бальніцы.

IАЖіРС

Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання.

←Ремонтные работы на КПП Кузница-Брузги будут продолжаться год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика