У Добрушскім раёне ратавалі зваршчыка, якога прыціснуў трактар

Источник материала:  
26.02.2019 16:50 — Разное
У Добрушскім раёне ратавалі зваршчыка, якога прыціснуў трактар
gomel.mchs.gov.by

У Добрушскім раёне ратавалі 50-гадовага зваршчыка, якога прыціснуў трактар. Здарэнне адбылося раніцай 26 лютага падчас зварачных працаў на шлюзе. Пакуль яны ішлі, металічную засланку ўтрымліваў адчыненай трактар "Амкадор". Але ў нейкі момант парваўся трос, і трактар з'ехаў у меліярацыйны канал. Ён прыціснуў да канструкцый шлюза зваршчыка, інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці.

Пакуль на месца ехаў кран, ратавальнікі "аказвалі псіхалагічную дапамогу пацярпеламу". Пасля таго, як трактар выцягнулі з канала, зваршчыка змаглі вызваліць і перадаць медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну шпіталізавалі.

←В топ лучших аутсорсеров мира попали семь белорусский компаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика