Два жыхары Століна пабіліся з участковым і зламалі яму нос
26.02.2019 08:54
—
Разное
pixabay.com
Крымінальную справу пачалі на жыхара Століна па падазрэнні ў нападзе на супрацоўніка міліцыі, піша mediabrest.by.
Здарэнне адбылося ў мікрараёне Гарынь. Участковы міліцыянт хацеў скласці пратакол на нецвярозых бацьку і сына, якія знаходзіліся ў грамадскім месцы. Тыя палезлі ў бойку, падчас якой малодшы з мужчын зламаў участковаму нос.
Абодвух дэбашыраў затрымалі. Бацьку неўзабаве адпусцілі, а ягоны сын знаходзіцца пад арыштам. За напад на міліцыянта яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.