Подведении итогов после приёма граждан в Миорах помощником Президента

Источник материала:  
25.02.2019 — Разное
>

Подведении итогов после приёма граждан в Миорах помощником Президента Дарожныя праблемы, зямельныя супярэчнасці, стрымліваючыя фактары ў бізнесе — гэтыя і іншыя тэмы ўзнімалі грамадзяне на прыёме ў памочніка Прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці Віталя ВОВКА. Выязное мерапрыемства прайшло ў мінулы чацвер у Міёрскім райвыканкаме.

Размова з насельніцтвам расцягнулася на тры з паловай гадзіны. Абмеркаваць набалелае прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары. Прыехалі з Наваполацка, завіталі нават грамадзяне Кітая. Віталь Міхайлавіч дасканала разбіраўся ў кожнай сітуацыі.

Усіх абнадзеіў. Бадай толькі міярчаніну, які дагэтуль марыў вярнуць уклады ў ашчадбанку, нічога не паабяцаў. Грашовыя зберажэнні насельніцтва абясцэніліся ў выніку інфляцыйных працэсаў, якія развіваліся ў дзяржавах былога СССР пасля яго распаду. На першым этапе нязначныя кампенсацыі ў сувязі са стратамі па ўкладах савецкага перыяду выплачваліся. Цяпер гэта пытанне не разглядаецца.


Подведении итогов после приёма граждан в Миорах помощником Президента З чым пайшлі

Беларуска-кітайская кампанія «БелЛіненГруп» зарэгістравана ў райвыканкаме ў жніўні мінулага года. Яе ўвагу прыцягнуў Міёрскі льнозавод. Кампанія фінансуе падрыхтоўку абсталявання і тэхнікі да сезонных работ, а разлік прымае льновалакном. Справы на прадпрыемстве значна палепшыліся. Без гэтага супрацоўніцтва ўжо не мысліць будучыні завода яго кіраўнік Аляксандр Міхайлаў. Сумесныя планы вялікія, у іх ліку мадэрнізацыя і рэканструкцыя. Цяпер афармляюць ліцэнзію для экспарту льновалакна ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Да памочніка Прэзідэнта звярнуліся з просьбай паскорыць працэс.


Выслухаўшы партнёраў па бізнесе, Віталь Міхайлавіч прапанаваў дзяржаўны падыход да вырашэння праблемы. Неабходна заключыць інвестдагавор, дзе дакладна прапісаць аб'ём інвестыцый, тэрміны іх укладання, правы і абавязкі бакоў, улічыць інтарэсы краіны, прадпрыемства і кампаніі.


Подведении итогов после приёма граждан в Миорах помощником Президента Навапалачан па шляху ў Лявонпаль радуе толькі новы бетонны мост праз раку Волта. Участкі ад Даўгінава і вёскі Кіслякі ў вясенняе разводдзе ці дажджлівае надвор'е засмучаюць. Летам у вёску прыязджаюць дачнікі, з буйных гарадоў у бацькоўскія хаты вяртаюцца спадчыннікі. Камфортнага перамяшчэння заслугоўваюць і пастаянныя жыхары, якіх у вёсцы 59. Вырашаць праблему імкнуліся самастойна, падсыпаючы дарогу рэшткамі будаўнічых матэрыялаў, неаднойчы прасілі дапамогі ў кампетэнтных структур, але дагэтуль чакаюць абяцанага.
Начальнік ДРБУ-203 Ніна Пяткевіч не чула скарг ад вадзіцеляў і пасажыраў школьных і маршрутных аўтобусаў. Праезд па згаданых дарогах некамфортны, але магчымы. У планах рамонту не было, аднак падсыпку зрабіць могуць. Віталь Міхайлавіч прапанаваў умацаваць праблемныя ўчасткі друзам.


Подведении итогов после приёма граждан в Миорах помощником Президента Шкадуюць дачнікі, што зачынілі ў Лявонпалі магазін. Асабліва летам, калі наплыў народу, яго не хапае. Рады і летняму гандлю, які прапанаваў арганізаваць памочнік Прэзідэнта. А з праблемай зарастання берагавой лініі Заходняй Дзвіны будуць спраўляцца самастойна. Як заўважыў Віталь Міхайлавіч, парадак пачынаецца з намаганняў і жадання людзей зрабіць карыснае на агульны дабрабыт. І ў гэтых пытаннях неабходна раіцца з раённай уладай, якая накіруе памкненні сяльчан у правільнае рэчышча.


Гарадскія актывісты завастралі ўвагу на ўнікальных помніках архітэктуры ў Лявонпалі, якія не павінны прыходзіць у заняпад. Належнага клопату патрабуюць яны і ў Дзісне, пра што непакоіцца Наталля Астроўская. Некаторыя з будынкаў ужо знеслі, хаця былі патэнцыяльныя пакупнікі. У чарговы раз яна звярнула ўвагу на недахоп рабочых месц у самым маленькім гарадку Беларусі. Як дырэктар дызайнерскай кампаніі, працаўладкавала і землякоў, збіраецца адчыняць у Дзісне кафэ. Цікавых ідэй у арсенале Наталлі Фёдараўны нямала, на ўсё неабходны сродкі. Віталь Міхайлавіч парэкамендаваў распрацаваць бізнес-планы, абмеркаваць з мясцовай уладай і звярнуцца з просьбай да райвыканкама выступіць гарантам перад банкам для атрымання прадпрымальніцкай пазыкі.


Не думаў, не гадаў індывідуальны прадпрымальнік, калі аказваў транспартныя паслугі райспажыўтаварыству, што застанецца ні з чым. Арганізацыя абанкруцілася, не заплаціла. Памочнік Прэзідэнта параіў прадстаўніку праўлення разлічыцца з вадзіцелем прадуктамі, прычым па кошце на момант утварэння доўгу.


Вырашыцца праблема жыхароў дома па Камуністычнай, уласнік якога райаграсэрвіс. Арганізацыя ў бліжэйшы тэрмін павінна ліквідаваць прычыну працякання даху, а ў наступным капітальна адрамантаваць яго.


Пры падвядзенні вынікаў прыёму грамадзян Віталь Вовк адзначыў: праблем нямала, ёсць вельмі мудрагелістыя, некаторыя бяруць пачатак з савецкіх часоў, павінны былі вырашацца ў свой час праз суд. Цяпер важна кожнаму дапамагчы, зрабіць пэўныя вывады, каб падобнае не паўтаралі іншыя. Заўсёды радуюць людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія не толькі просяць, самі гатовы і імкнуцца змяніць усё да лепшага. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Весна возвращается. В Бресте на этой неделе будет до +11 °С

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика