Чупа-чупс у Брэсце разбіў лабавую шыбу машыны
22.02.2019 21:32
—
Разное
Фота з сацсетак
Незвычайны інцыдэнт здарыўся ў Брэсце: лабавую шыбу машыны разбілі цукеркай, паведамляе onlinebrest.
Інцыдэнт адбыўся 17 лютага на вуліцы Кірава каля 20:00. Уладальніца машыны прыпаркавала аўто на стаянцы і паднялася дадому. Праз нейкі час ёй затэлефанавалі два міліцыянты: яны праходзілі міма і заўважылі, што лабавая шыба аўто пабітая.
Як высветлілася пазней, дзіця з сёмага паверха дома выраніла вялікі чупа-чупс. Цукерка звалілася на аўтамабіль і пабіла шкло.
Бацькі кампенсавалі шкоду. Аўтаўладальніца прэтэнзій да іх не мае.