Інфармацыйна-прапагандысцкая група Смаргонскага райвыканкама сустрэлася з працоўным калектывам дзіцячага сада №6
На адзіным дні інфармавання былі разгледжаны некалькі тэм.
Вольга Пятроўна праінфармавала работнікаў дашкольнай дзіцячай установы аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Смаргонскага раёна.
Аб падатковым стымуляванні дзелавой і прадпрымальніцкай актыўнасці расказала начальнік упраўлення ўліку падаткаў мясцовай падатковай інспекцыі Галіна Вайцяховіч.
Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Казімір Цярэшка закрануў тэму прафілактыкі насілля ў адносінах да непаўналетніх.
Больш падрабязна аб гэтым распавёў першы намеснік начальніка РАУС Іван Руткоўскі.
На пытаннях прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, засяродзіла ўвагу прысутных памочнік урача-эпідэміёлага Жанна Дакурна.
Аб абароненасці работнікаў расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел галоўны інжынер ЖРЭСа Іван Старавойтаў і намеснік дырэктара РУП “ЖКГ” Ігар Стрэльчанка. Яны адказалі на пытанні, якія тычыліся жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Работнікі дзіцячага сада №6 пацікавіліся ў адказных службовых асобаў, калі будуць добраўпарадкаваны некаторыя вуліцы ў мікрараёне новай прыватнай забудовы і з’явіцца асвятленне на вуліцах, якія вядуць з Усходняга мікрараёна да цэнтра горада. Справа ў тым, што ў некаторых работнікаў дзіцячага садка працоўны дзень пачынаецца рана, калі яшчэ цёмна на дварэ. Па дарожных работах адказ быў дадзены адразу ж. Што датычыць вулічнага асвятлення, то гэта пытанне ўзята на кантроль і па ім будзе прынята рашэнне крыху пазней.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.