У Навагрудскім раёне школьніца пералазіла праз плот і загінула

Источник материала:  
22.02.2019 11:13 — Разное
У Навагрудскім раёне школьніца пералазіла праз плот і загінула
З архіву pixabay.com

У Навагрудскім раёне вучаніца 3-га класа пералазіла праз плот і загінула. Яна зачапілася за штыкетнік заплечнікам і павісла, не дастаючы нагамі да зямлі.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчынка 2010 года нараджэння вярталася дахаты са школы і з нейкай прычыны збочыла з асфальтаванай дарожкі, вырашыла пералезці праз плот, якім агароджаны прысядзібны ўчастак. Паводле папярэдняй версіі, адбылося самаадвольнае ўдушэнне. Побач нікога не было і ніхто не мог прыйсці на дапамогу дзяўчынцы.

←Закат евро. Какая судьба ждет единую европейскую валюту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика