У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ, з машыны вылецела фельдшар
22.02.2019 08:36
—
Разное
komkur.info
У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на скрыжаванні Мінскай вуліцы і Георгіеўскага праспекта. Як інфармуе сайт komkur.info, сведкі кажуць, што "хуткая" ехала на чырвонае святло (праўда, з сірэнай). Адбылося сутыкненне з Ford Galaxy. Ад удара з машыны хуткай дапамогі праз лабавое шкло вылецела жанчына-фельдшар, кіроўцу заціснула ў салоне (яго вызвалялі ратавальнікі).
Паводле папярэдняй інфармацыі, парадзіха не пацярпела (аднак у сацсетках была інфармацыя, што жанчына атрымала траўму). Акрамя фельдшара і кіроўцы, пацярпела 53-гадовая пасажырка Ford Galaxy, у яе траўма галавы.
Як стала вядома, парадзіху везлі ў Асіповічаў у Бабруйскі радзільны дом.