Сувеніры з малюнкам талісмана II Еўрапейскіх гульняў з'явіліся ў сталічных універмагах
21.02.2019 22:00
—
Разное
Навіны Беларусі. Яркае лісяня Лесік. У сталічных універмагах з'явіліся сувеніры з малюнкам талісмана II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТБ.
Дзіцячыя цацкі, бірулькі, заплечнікі, кашалькі, падушкі, кубкі і магніты – на любы густ. Дарэчы, кошт навінак – ад 3 да 40 рублёў. Уся прадукцыя айчынная. Адзначым, на сувеніры не распаўсюджваюцца зніжкі, якія дзейнічаюць падчас акцый універмага.
Падрабязна – у відэаматэрыяле