21 лютага - День роднай мовы
21.02.2019
—
Разное
>
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзеяў, што адбыліся ў Дакке (цяпер - сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, яны патрабавалі прызнаць яе адной з дзяржаўных моў краіны.
Мова з'яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.
У нашай краіне штогод шырока адзначаецца Дзень беларусскага пісьменства (у першую нядзелю векрасня). Дарэчы, цэнтрам мінулагодняя святкавання стаў суседні горад Іванава. Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзяць розныя мерапрыемствы.
У Пінску да 25 лютага ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы "Матчына мова".
На працягу тыдня працуюць кніжная выстава "Роднай зямлі галасы" і выстава-партрэт "Хачу неспакойнаю хмарай грымець" (да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова).
Усе дні ў чытальнай зале праводзяцца агляды літаратуры па дадзенай тэме. Праходзяць мерапрыемствы таксама ў дзіцячай і філіялах цэнтральнай бібліятэкі, у навучальных установах горада.
Падрыхтавала Юлія Андрэйчанка