У Жэневе «жоўтыя камізэлькі» мітынгуюць супраць паліцэйскага самавольства
21.02.2019 11:45
—
Разное
Навіны Швейцарыі. «Жоўтыя камізэлькі» арганізавалі пратэсты перад штаб-кватэрай ААН у Жэневе, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Дарэчы, гэта іх першая ў гісторыі замежная акцыя. Мітынгуючыя спрабуюць звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на паліцэйскае самавольства пры разгоне дэманстрацый у Францыі.
Акрамя гэтага яны патрабуюць увогуле забараніць выкарыстанне праваахоўнікамі траўматычнай зброі. Нагадваем: некалькі дзён таму ў Францыі распачалі 140 крымінальных спраў на паліцэйскіх. Іх абвінавачваюць ва ўжыванні празмернай сілы супраць дэманстрантаў.