На табло Нацыянальнай бібліятэкі сёння трансліруюць цытаты беларускіх класікаў
21.02.2019 10:17
—
Разное
Навіны Беларусі. Нацыянальная бібліятэка запрашае ўсіх мінчан і гасцей сталіцы праверыць веданне беларускай мовы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
21 лютага на вонкавым электронным табло «дыямента ведаў» можна будзе ўбачыць цытаты класікаў нацыянальнай літаратуры, а таксама словы, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў. Да прыкладу, беларусам прапануюць успомніць, што такое «багоўка», «усцяж» і «крынічыць».