Для самага высокага чалавека ў свеце Фёдара Махнова пашылі кашулю з нумарам 112
Навіны Беларусі. Дзеля высокай мэты ў Беларусі на адзін дзень аб'ядналіся ўсе экстраныя службы. У краіне праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Абачлівае стаўленне людзей да сітуацый, якія тояць пагрозы жыццю і здароўю, абуджалі самымі крэатыўнымі спосабамі.
Для самага высокага чалавека ў свеце Фёдара Махнова, дакладней для яго статуі, спецыяльна пашылі кашулю з адзіным нумарам тэлефона ўсіх экстраных служб – 112. Спатрэбіліся 5 метраў тканіны.
Яркую постаць цяпер можна заўважыць здалёк. Як і двухметровых жыхароў Віцебска, якім прапанавалі памерацца ростам з земляком-волатам.
Цікавасць выклікалі і інтэрактыўныя пляцоўкі. Праверыць, ці пасуе форма інспектара ДПС, мог кожны. З задавальненнем удзельнікі акцыі фатаграфаваліся ў рарытэтным шлеме для дайвераў.
Падрабязна – у відэаматэрыяле