На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «Бяспека — у кожны дом!»

Источник материала:  
19.02.2019 — Разное

Ратавальнікі сустрэліся з вучнямі выпускных класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3». У ходзе акцыі інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Яўген Дземідзенка распавёў прысутным пра асноўныя мэты і задачы акцыі «Бяспека — у кожны дом!». Асвятліў асноўныя прычыны пажараў і наступствы нядбайнага абыходжання з агнём, а так жа нагадаў асноўныя правілы бяспекі і правілы паводзінаў у выпадку ўзнікнення пажару або iншых надзвычайных сітуацый.

На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «Бяспека — у кожны дом!»


На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «Бяспека — у кожны дом!»


На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «Бяспека — у кожны дом!»

Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у займальнай віктарыне і ўспомнілі правілы бяспекі ў доме і на вуліцы.

У завяршэнне акцыі быў прадэманстраваны фільм «Студэнты. Бяспека. Будучыня. «і распаўсюджана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю

Быхаўскага РАНС

Яўген Дземідзенка

←В Питере будут судить "консула королевства ASPI": он выдавал документы с отметкой о регистрации в городах Беларуси нелегальным мигрантам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика