Мсціслаўскі пенсіянер забіў жонку палкай
19.02.2019 19:46
—
Разное
sk.gov.by
Мсціслаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 80-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве заведама састарэлай жонкі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Трагедыя адбылася ўвечары 18 лютага. Мужчына і яго 82-гадовая жонка пасварыліся з-за рэўнасці. Падчас сваркі п'яны пенсіянер збіў жанчыну рукамі і палкай. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.
Мужчына затрыманы.