Каб суседзі не смецілі каля смеццеправода, жанчына выпусціла ў пад'езд змяю
19.02.2019 18:13
—
Разное

Фота з сацсетак
Пра незвычайнае здарэнне ў віцебскім мікрараёне Білева паведамляюць у сацсетках: у пад'ездзе шматкватэрнага дома заўважылі змяю. Жывёла ляжала каля смецце правода і поўзала па ім.
Паведамляецца, быццам такім чынам адна з жыхарак дома вырашыла змагацца за чысціню ў пад'ездзе.