Дождж, мокры снег і моцны вецер будуць 20 лютага
19.02.2019 15:30
—
Разное

pixabay.com
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 20 лютага, інфармуе Белгідрамет.
У многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, зранку і ўдзень месцамі моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе -2...+4, удзень — 1-7 вышэй за нуль.