«Маяк-Ушачский» активно готовится к полевым работам

Источник материала:  
19.02.2019 — Разное

Да касілак, грабляў запчасткі вазьмі. Зубоў да чызеляў хопіць? У запас закажы, каб не стаялі потым,  – дырэктар “Маяка-Ушацкага” Аляксандр Яўгенавіч Шкодзін даваў апошнія ўказанні механіку Аляксею Рудзёнку, а паралельна па тэлефоне заказваў шэфаў на будучую пасяўную. – Не, зваршчыкі нам не патрэбны, а вось ад запасной тэхнікі на адвозку не адмовімся. Хаця, стаўце і зваршчыка, яўна “Кублічам” ці “Селішчу” спатрэбіцца, падзелімся. – А паклаўшы трубку, патлумачыў: “У нас жа восенню на 400 гектараў больш запланаванага пасеяна, і зябліва ўсё ўзнята. Таму пасяўная хоць і важная кампанія, ды ўсё ж для нас не страшная. Галоўнае – сянаж нарыхтаваць, як бачыце, ужо пра корманарыхтоўку думаем. Але ж прадбачу, што давядзецца сеяць на дубраўскіх і глыбачанскіх землях, і на Мосаршчыне, суседнім гаспадаркам дапамагаць. Таму і клапачуся пра іншых.” «Маяк-Ушачский» активно готовится к полевым работам

Тры гады таму перад пасяўной механізатары “Маяка-Ушацкага” рамантавалі плугі і прычапчыя агрэгаты непасрэдна ля жывёлагадоўчага комплексу ў Двор Пліне. Зараз жа павялічаны разоў у пяць штат амаль у поўным саставе знаходзіўся на мехдвары былога саўгаса “Ушацкі”. “Мы яго дырэктара Васіля Фаміча Караленку часта прыгадваем добрым словам, – гаворыць Аляксандр Яўгенавіч, пакуль ідзём па доўгім высокім арачніку. – У гэтым крытым памяшканні, пабудаваным у васьмідзесятыя, і вядзецца рамонт, размешчаны дыспетчарская, невялікія падсобныя памяшканні. Вось такарны станок прыдбалі, трэба навесці да толку і зможам самі патрэбныя запчасткі выточваць. Пакуль што заказваем іх у Полацку, дзе пры камбінаце хлебапрадуктаў створаны спецыяльны рамонтны цэх. Адтуль прыязджаюць і спецыялісты па наладцы электронікі”.

Вось, бадай, і ўсё, чым дапамагае “старэйшы брат”. З астатнім спраўляюцца самастойна і за ўласны кошт. А каб не выкідваць грошы на вецер – на рамонт таго, што могуць зрабіць сваімі сіламі – пяць чалавек накіравалі на курсы перападрыхтоўкі. Калі Яўген Кулянок і Уладзімір Тараканаў вернуцца з Віцебска, змогуць законна абслугоўваць і рэгуляваць рухавікі трактароў самых хадавых марак. Ну а яшчэ трое механізатараў зімовы час скарысталі, каб адкрыць катэгорыі на права кіравання самымі складанымі трактарамі і камбайнамі. Тыя ж, у каго “вышка” ёсць, давераную тэхніку перагледзелі па вінціках. У прамым сэнсе слова, як Сяргей Шчэрбік свой дыскатар. Да адзінага зняў падшыпнікі, па новай замацаваў усе балты, а падчас нашай сустрэчы… ставіў кропку. Чырвоную – такім святлом гарэлі фары, падачу току да якіх і правяраў разам з Дзмітрыем Дзегцяровым.

І калі глебаапрацоўчая тэхніка на “Маяку-Ушацкім” нестарая, то вось МАЗы – “падзаборныя” – так называюць тэхніку, што дасталіся ад “Райаграсэрвіса” і сапраўды без нагляду стаяла ля агароджы. Ужо паўгода Мікалай Багданаў аднаўляе машыну, ад якой заставаўся рухавік ды рама. Хутка закончыць і такім чынам на прадпрыемства абзавядзецца трыма вялікагрузамі, якія за рэйс змогуць забраць 120 тон збожжа. А вось абслугоўваць статкі будуць на маленькай машыне, рамонтам якой заняўся новы вадзіцель Міхаіл Манух.

Кожны з работнікаў рамантуе замацаваны за ім трактар і машыну, а вось агрэгаты – усёй грамадой, як, напрыклад, граблі, на якіх працаваў Артур Карабань. Поўнасцю гатовы плугі, культыватар-глыбокаразрыхляльнік, на 90 працэнтаў сеялкі, хоць заўтра гатовы выехаць у поле два КВК. Набылі стацыянарную ёмістасць для захоўвання паліва, а дзве меншыя з адпаведным абсталяваннем замацавалі на машыну – бензавоз зможа запраўляць тэхніку непасрэдна ў полі. Мяркуюць стварыць і перасоўны рамонтны пункт, плячо ж пераездаў вельмі вялікае. У хуткіх планах пераабсталяванне двух старых камбайнаў. “Спадабаўся вопыт “Ільюшынскага”, летась дапамагалі нам касіць травы такім агрэгатам, таму дзве жняяркі будзем мяняць на касілкі”, – зноў пераходзіць на хвалюючую корманарыхтоўку А.Я.Шкодзін і рэзюміруе, што з задачай – паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці да 25 лютага, яны справяцца. І пабачыўшы рух у майстэрнях, у гэтым не сумнявалася. На “Маяку-Ушацкім” ужо не жменька разрозненых работнікаў, а механізаваная служба на чале з галоўным інжынерам Дзмітрыем Уліновічам. А ўся тэхніка не ўмесціцца нават у некалькіх вялізных арачніках. Пераважная большасць спраўных агрэгатаў чакае свайго часу пад адкрытым дахам.
Вольга Караленка.

←Стало известно, какое радио слушают в белорусских регионах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика