Поспехі ў жаночым валейболе
Дзявятага лютага ў Каменцы адбылося першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат у праграме раённай спартакіяды школьнікаў 2018-2019 навучальнага года.
Удзел прымалі 4 каманды: з Камянюцкай, Навіцкавіцкай, Пелішчанскай і Свішчоўскай СШ. Перамогу ў вельмі напружанай гульні атрымалі дзяўчаты з апошняй: Вікторыя Парафянюк, Вольга Макарэвіч, Анастасія Міхно, Вікторыя Забрадоцкая, Анастасія Чуган, Таццяна Галякевіч, Дарына Капуза, Ганна Ярмак. Іх трэнер – Мікалай Пачко.
Другое месца заняла каманда Камянюцкай СШ, 3-е – Навіцкавіцкай.
Валейбалісткі са Свішчоўскай СШ дзякуюць усім, хто дапамагаў падчас трэніровак, сваім сапернікам і групе падтрымкі. Таксама дзяўчаты раяць аматарам спорту ніколі не здавацца і ісці да сваёй мэты, тады ўсё абавязкова атрымаецца.
Іван МАЗУРУК,
вучань 9 класа Амелянецкай СШ.