У аўторак захаваецца добрае надвор'е, у сераду прыйдуць ападкі

Источник материала:  
18.02.2019 15:30 — Разное
У аўторак захаваецца добрае надвор'е, у сераду прыйдуць ападкі
БЕЛТА

У аўторак, 19 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.

Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні: уначы слабы, удзень парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе 1-7 ніжэй за нуль, па ўсходзе месцамі да 8-12 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад гуля да 6 градусаў цяпла. Па захадзе краіны ўначы прагназуецца 0...+2, удзень — 7-10 вышэй за нуль.

20 лютага надвор'е пагоршае пад уплывам атлантычнага цыклона, які змяшчаецца на паўночны захад еўрапейскай часткі Расіі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. 

Уначы будзе ад -2 да +4, удзень пацяплее да 1-6 са знакам "плюс".

21 лютага ўначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Па крайнім паўднёвым захадзе Беларусі ўдзень чакаюцца мокры снег і дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы месцамі моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе 0...-6, па паўднёвым захадзе — да 2 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад -4 па паўночным усходзе краіны да +4 па паўднёвым захадзе.

←Похититель картины Куинджи из Третьяковки объяснил свой поступок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика