ДТЗ у Ружанах: з прычэпа на пешаходаў ўпалі бярвенні, загінула 6-месячнае дзіця

Источник материала:  
17.02.2019 16:27 — Разное
ДТЗ у Ружанах: з прычэпа на пешаходаў ўпалі бярвенні, загінула 6-месячнае дзіця
Фота: vk.com/zellopinsk

У Ружанах адбылося дарожнае здарэнне, ахвярамі якога сталі 6-месячнае дзіця і яго 44-гадовая бабуля. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, аварыя здарылася сёння каля 12:20 на вуліцы Косаўскай.

Па праезнай частцы ехаў МАЗ з прычэпам, на якім пераводзілі лесаматэрыял. Насустрач яму, па краі праезнай часткі ішлі пешаходы — дзве жанчыны з дзіцячым вазком. Кіроўца машыны аб’язджаў пешаходаў і ў той момант з прычэпа паваліліся бярвенні, якія ўпалі на жанчын і дзіця.

Дзіця і яго бабуля загінулі на месцы. 25-гадовая маладая маці атрымала цяжкія траўмы і цяпер знаходзіцца ў лякарні. Здарэнне расследуюць.

 

←Мотоцикл будущего: знаменитый «Минск» стал электрическим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика