К 30-ой годовщине вывода советских войск из Афганистана

Источник материала:  
15.02.2019 — Разное
>

К 30-ой годовщине вывода советских войск из Афганистана Вывад савецкіх войск з Афганістана закончыўся 15 лютага 1989 года. Гэтая дата аб’ядноўвае, згуртоўвае ўсіх, каго апаліла афганская вайна.

Савецкія войскі выходзілі з крывацечнага Афганістана не пераможцамі і не пераможанымі. Перад імі стаяла задача па настойлівай просьбе кіраўніцтва краіны — паўднёвай суседкі, з якой было 2 тысячы 400 кіламетраў сумеснай граніцы, дапамагчы, выканаць інтэрнацыянальную міратворную місію. Для савецкіх воінаў тая вайна стала, па сутнасці, першай буйной антытэрарыстычнай у навейшай гісторыі.


Любая вайна — заўсёды вялікая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. І сёння, праз 30 гадоў, незагойнай ранай у сэрцах удзельнікаў афганскіх падзей, іх родных і блізкіх жыве горыч страт і жалоба пра тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Нізкі паклон бацькам і маці, усім блізкім, якія згубілі дарагіх людзей.


Праз тую вайну прайшлі амаль 30 тысяч беларусаў, яны з гонарам і доблесцю выканалі свой абавязак, праявілі ўзоры мужнасці і гераізму. 65 з іх жывуць на тэрыторыі Міёршчыны. Працягваюць працаваць на карысць нашай Радзімы. Яны — магутная і канструкцыйная сіла, здольная многае зрабіць у інтарэсах палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, выхавання моладзі ў духу патрыятызму і вернасці Айчыне.


723 беларусы не вярнуліся з афганскай вайны, у тым ліку нашы землякі Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Ула-дзімір Мяцеліца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпаў. Гэтыя хлопцы да канца выканалі свой абавязак удалечыні ад радзімы, у гарах Афганістана і засталіся верныя прысязе. Памяць пра іх назаўсёды ў нашых сэрцах.


На жаль, і ў мірны час радзеюць рады воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы развіталіся з Уладзімірам Пяткевічам, Валерыем Пішчулёнкам, Міхаілам Варонькам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым, Мікалаем Кузіным, Алегам Сямашкам, Паўлам Васільевым, Міхаілам Крыўко, Аляксандрам Капусцёнкам, капітанам другога рангу Вальдэмарам Шуком, Мікалаем Шведам, Ігарам Зарудніцкім, Юрыем Радзішэвічам, Алегам Малышавым.


15 лютага ў 14.00 на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў ля помніка "Чорныя цюльпаны" адбудзецца мітынг, прысвечаны 30-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", раённага выканаўчага камітэта і ваеннага камісарыята наведаюць магілы пяці нашых землякоў, што не вярнуліся з той вайны, сустрэнуцца з іх роднымі, ускладуць вянкі і гірлянды. У 15 гадзін урачыстыя мерапрыемствы працягнуцца ў раённым Доме культуры.


Успомнім у гэты дзень пра тых, хто прайшоў баявымі дарогамі вайны, і тых, хто з яе не вярнуўся.
Віншуем воінаў-інтэрнацыяналістаў з 30-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана. Прыміце самыя лепшыя і шчырыя пажаданні, здароўя і шчасця вам і вашым родным і блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, множацца добрыя і высакародныя справы на карысць нашага народа.

Фота для ілюстрацыі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ваенны камісарыят раёна.
Раённы Савет ветэранаў.

←Паспорт в подарок: как русский бизнес зарабатывает на родах в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика