Акция ГАИ "Сделаем дорогу безопасной!» проходит с 15 по 24 февраля
15.02.2019
—
Разное
>
Выконваць правілы дарожнага руху — абавязак кожнага. І пешахода, і вадзіцеля, і веласіпедыста, і возчыка гужавой павозкі. Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Зробім дарогу бяспечнай!” праходзіць з 15 па 24 лютага.
Супрацоўнікі ДАІ праводзяць інфармацыйна-растлумачальную работу ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах. Нагадваюць правілы паводзін на дарозе, выкананне якіх — надзейная гарантыя ад дарожна-транспартных здарэнняў. Для пешаходаў па-ранейшаму актуальныя флікеры.
Пад пільнай увагай у “гадзіны пік” і цёмны час сутак нерэгулюемыя пешаходныя пераходы і аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарогі.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
часова выконваючы абавязкі
начальніка аддзялення ДАІ РАУС.