Асіповічы: коратка аб розным

Источник материала:  
15.02.2019 — Разное

У карціннай галерэі У.I.Стэльмашонка (МПЦ «Равеснік») у аўторак а 15 гадзіне адкрыецца выстава «Шлях да святыняў», на якой прадстаўлены іконы ХIХ стагоддзя і спісы з праваслаўных і каталіцкіх абразоў Ядвігі Сянько. Экспазіцыя будзе працаваць па 23 сакавіка па аўторках-суботах з 9 да 18 гадзін, уваход — 50 капеек.

У бібліятэчнай сетцы раёна працуе 20 публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Усяго летась іх паслугамі скарысталася 614 чалавек — 140 рабочых, 246 служачых, 122 пенсіянеры і г.д.

Камбінат бытавога абслугоўвання летась выканаў аб’ём паслуг на 101,6%. Выручка ад рэалізацыі склала 100,3%. Найлепшых поспехаў дасягнулі загадчыкі комплексна-прыёмных пунктаў Ялізава, Дрычына і Свіслачы Таццяна Талсціхіна, Святлана Бандарэнка і Наталля Гурэцкая адпаведна.

У раёне актыўна пашыраецца сетка магазінаў “Родны кут”, што належаць Глускаму спажывецкаму таварыству. З 36 стацыянарных гандлёвых кропак палова носіць такую назву. За апошнія 2 месяцы 10 з 15 крам паўсядзённага попыту, размешчаных у аграгарадках, перайшлі на сістэму самаабслугоўвання.

На тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета дзейнічае 3 сельскія камітэты — у Осаве, Верайцах і Пратасевічах, у іх складзе працуе 5 стараст і яшчэ 15 чалавек.

Па дадзеных райцэнтра гігіены і эпідэміялогіі, усяго выяўлена 15 выпадкаў захварэлых на грып сярод дарослых, якія не мелі прышчэпак.

Заўтра на тэрыторыі Пратасевіцкай школы — спартыўнае зімовае свята. У лыжных забегах прапануюць паўдзельнічаць хлопцам і дзяўчатам 2004-2009 гадоў нараджэння. Спартсменаў падзеляць на тры групы. Старэйшыя пераадолеюць дыстанцыю 2 кіламетры, астатнія – адзін. Плануецца арганізаваць масавы старт: удзельнікі рушаць на дыстанцыі адначасова.

←Конференция Venture Day Minsk поможет стартапам в поиске инвесторов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика