Тыдзень роднай мовы «Матчына мова» адбудзецца ў Пінску
Пінская гарадская бібліятэка запрашае прыняць удзел у тыдні роднай мовы «Матчына мова», які адбудзецца з 18 па 25 лютага ў чытальнай зале гарадской цэнтральнай бібліятэкі.
Праграма тыдня:
1. Акцыя «Размаўляем па-беларуску»
2. Літаратурны вечар «Душа народа – у родным слове»
3. Кніжная выстава «Роднай зямлі галасы»
4. Гукавая выстава «Паклон табе, слова беларускае»
5. Выстава-партрэт «Хачу неспакойнаю хмарай грымець» /да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова
На працягу ўсяго тыдня ў чытальнай зале будуць праводзіцца агляды літаратуры па дадзенай тэме.
Чакаем усіх жадаючых наведаць мерапрыемствы па адрасу: вул. Горкага, 15.
Пінская бібліятэка