Чтоб не стал дом пепелищем. Как жители Ушачского района соблюдают правила безопасности, мы узнали, отправившись в рейд со спасателями

Источник материала:  
13.02.2019 — Разное

Няма такога дня, каб у зводках МНС не рэгістраваліся надзвычайныя здарэнні. Толькі ўявіце сабе, што ўсяго за 43 дні бягучага года ў краіне адбылося ўжо 658 пажараў, на якіх загінула 84 чалавекі! Не кажучы пра траўміраваных і той вялізны матэрыяльны ўрон, які нанесла вогненная стыхія. Каб знізіць рызыку ўзнікнення такіх сітуацый, перыяд з 4 лютага па 4 сакавіка на Ушаччыне аб’яўлены месячнікам пажарнай бяспекі. Выратавальнікі праводзяць шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы з удзелам зацікаўленых службаў. На мінулым тыдні мы разам з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся ў рэйд, каб высветліць, як прытрымліваюцца правіл пажарнай бяспекі жыхары раёна.Чтоб не стал дом пепелищем. Как жители Ушачского района соблюдают правила безопасности, мы узнали, отправившись в рейд со спасателями

У Бікальнічах, дзе нядаўна ў агні загінуў вясковец, яшчэ горача абмяркоўваюць здарэнне, а таму візіту супрацоўнікаў МНС зусім не здзіўлены. “Не цыгарэта вінавата, печ у яго дрэнная была”, – спакойна разважае пажылая жанчына, ненадоўга адарваўшыся ад тэлевізара. Між тым, і яе жыллё можа таксама стаць папялішчам – у гэтым упэўніліся ўжо з першых крокаў ад парога. Адну печ у доме не эксплуатуюць з-за таго, што яна зусім выйшла са строю. Уся нагрузка кладзецца на другую, якая, мякка кажучы, пакідае жадаць лепшага. “Ну, закурылася крыху, агонь быў вырваўся, ужо ўсё нармальна!” – канстатавала гаспадыня. Па ўсім бачна, не надта хвалюе і вялікая трэшчына ў печы. Грубейшым парушэннем з’яўляецца і складзіраванне каля печы і на ёй лёгкаўзгаральных рэчаў – запалак, адзення, дроў. Да таго ж сын жанчыны дазваляе сабе курыць у доме, а аб тым, што пры гэтым ён заглядвае ў бутэльку, сведчыла цэлая “батарэя” пустой тары. Чтоб не стал дом пепелищем. Как жители Ушачского района соблюдают правила безопасности, мы узнали, отправившись в рейд со спасателями

– Такая катэгорыя грамадзян упэўнена, што з імі не здарыцца нічога падобнага. Але ж статыстыка даказвае адваротнае: 66 чалавек або 75 працэнтаў ад загінуўшых летась на Віцебшчыне ў момант пажару знаходзіліся ў нецвярозым стане, – зазначае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Я.Аваднёў.

Каля яшчэ адной сядзібы ў Бікальнічах нас сустракаў пяцігадовы гаспадар, які сходу паведаміў, што бабуля топіць лазню, а таксама бойка выдаў не толькі сваё прозвішча, імя, а і ўсе даныя наваполацкай “прапіскі”. Пажарнай бяспецы ў гэтым доме ўдзяляюць куды большую ўвагу, грубых парушэнняў тут не выявілася, але ўсё ж працаваць ёсць над чым.

– Ці ведаеш, як у выпадку пажару трэба выклікаць пажарных? – спыталі ў хлопчыка.

– Канечне – 101! – доўга не думаючы, задаволена адказаў той.

– А ці ведаеш, дзе ў бабулі запалкі ляжаць?

– Ведаю, пойдзем пакажу! – сцішана адказваў малыш і ўжо накіроўваўся да таго патаемнага месца.

Дасведчанасць жвавага хлопчыка з аднаго боку выклікае ўсмешку і ў той жа час можа прывесці да непапраўнай бяды. Усім бацькам трэба быць пільнымі і захоўваць запалкі і іншыя небяспечныя рэчы ў недаступных для дзяцей месцах.Чтоб не стал дом пепелищем. Как жители Ушачского района соблюдают правила безопасности, мы узнали, отправившись в рейд со спасателями

Не рады былі нечаканым гасцям у адным з дамоў у Атрошкаве. Яно і не дзіўна, сітуацыя з пажарнай бяспекай тут далёкая ад ідэальнай: ужо не раз падмазаная старая печ патрабуе рамонту, а звісаючая як гірлянда электраправодка наогул не вытрымлівае ніякіх каментарыяў! Гаспадыня, пажылая жанчына, казала, што сітуацыя гэта часовая, і пасля рамонту праводку прывядуць у належны стан. А вось яе сына, які глядзеў тэлевізар, правады і разетка прама над галавой зусім не бянтэжылі.

У большасці з наведаных падчас рэйду домаўладанняў, у тым ліку добранадзейных, не ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Але ж менавіта гэты прыбор можа адыграць рашаючую ролю ў выратаванні. Ёсць нямала прыкладаў, калі ён захаваў цэлыя сем’і і ў нашым раёне. А ў адным з дамоў на пытанне чаму няма прыбора ў адказ давялося пачуць: “А дзе яго браць і што з ім рабіць?”

Для тых, хто не ведае, нагадаем, што аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі можна купіць ва ўсіх магазінах райспажыўтаварыства, якія рэалізуюць нехарчовыя тавары, а таксама ў паштовых аддзяленнях. Дарэчы, у час рэйду мы завіталі ў бліжэйшы магазін праверыць гэта. Так, у магазіне вёскі Сарочына знайсці прыбор на вітрыне было нескладана, а кошт складаў 12 рублёў 89 капеек. Апераджаючы думкі тых, хто скажа, што гэта дорага, хочацца адзначыць, што супастаўляць кошт апавяшчальніка з цаной чалавечага жыцця проста не мае сэнсу.
Чтоб не стал дом пепелищем. Как жители Ушачского района соблюдают правила безопасности, мы узнали, отправившись в рейд со спасателями

Парушальнікі правіл пажарнай бяспекі ўзяты “на карандаш” і ім дадзены час на выпраўленне сітуацыі. Калі пры паўторным абследаванні будуць выяўлены тыя ж парушэнні, то ім ужо будзе пагражаць штраф да 30 базавых велічынь. Але ж не штраф павінен пужаць кожнага з нас у плане выканання правіл бяспекі, а страх застацца ні з чым на папялішчы… Калі наогул застацца.

Вольга КАМАРКОВА.

←У НАТО нет планов по размещению новых ракет в Европе из-за ситуации вокруг ДРСМД - Гетемюллер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика