У Гомелі падчас тушэння пажару ў кватэры знайшлі гранату

Источник материала:  
13.02.2019 11:43 — Разное
У Гомелі падчас тушэння пажару ў кватэры знайшлі гранату
112.by

У Гомелі падчас тушэння пажару ў трохпакаёвай кватэры знайшлі гранату. Пасля гэтага з пад'езда дома эвакуявалі 26 чалавек (сярод іх — траіх дзяцей). Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўвечары 12 лютага на Сасновай вуліцы. Задымленне заўважылі на другім паверсе пяціпавярховіка. З кватэры, у якой адбылося ўзгаранне, сусед выратаваў 65-гадовага сына гаспадара, а супрацоўнікі МНС — 91-гадовага гаспадара кватэры, якога знайшлі на падлозе.  

Падчас тушэня мэблі ў кватэры ратавальнікі заўважылі ў тумбачцы прадмет, падобны на гранату Ф-1. На месца выклікалі сапёраў. Граната аказалася вучэбнай. Міліцыя высвятляе, адкуль яна з'явілася ў кватэры.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

←"Надо детей оторвать от компьютеров". Кочанова сделала выводы из трагедии в Столбцах: «

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика