У Маладзечанскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі
13.02.2019 10:07
—
Разное

sk.gov.by
У Маладзечанскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі. Здарэнне адбылося ўдзень 12 лютага ў вёсцы Удранка. Ратавальнікі знайшлі ў хаце целы двух мужчын і жанчыны. Пазней высветлілася, што загінулі 84-гадовая гаспадыня, яе 53-гадовы сын і яго 67-гадовая жонка. Адзначаецца, што дадзеных пра крымінальны характар смерці вяскоўцаў няма. Мяркуецца, што пажар пачаўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Прызначаныя экспертызы, інфармуе прэс-служба СК.